Гумно пачатку XX стагоддзя з вёскі Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Славутасць
Гумно з вёскі Лучнікі
53°49′49″ пн. ш. 27°22′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Лучнікі (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка гумно
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000386шыфр 612Г000386
Map

Гісторыя правіць

Гэты помнік уяўляе сабой рэканструкцыю гумна, якое пабудаваў селянін Васіль Крот у 1927 годзе[2]. Рэканструкцыя помніка зроблена ў 1986[1] годзе паводле даследаванняў этнографаў у 1920-я гады на чале з Н. І. Лебедзевай[2].

Архітэктура правіць

 
Гумно з в. Лучнікі

Гумно ўяўляе сабой васьмігранны ў плане зруб з дваімі варотамі і вуглавым праездам. Накрыты высокім конусападобным саламяным дахам, які трымае каркасная канструкцыя на чатырох слупах, злучаных доўгімі бэлькамі. На іх стаяць «дзядкі», звязаныя цэнтральнай шлегай — асновай вільчыка. На шлегу навешаны жэрдкі з крукамі, ніжнія канцы якіх абапіраюцца на верхні вянок сцен. Страха накрыта чаротам. Уязныя вароты дашчаныя з дзвюх палавін. Уздоўж сцен — застаронкі з дыляў для неабмалочаных снапоў, паміж імі ток — рабочая частка гумна[1].

Зноскі

Спасылкі правіць