Галіна Анатолеўна Ісаевіч
Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (30 студзеня 1922, Віцебск, Беларусь — 26 мая 1998) — беларуская мастачка-дэкаратарка.
Галіна Анатолеўна Ісаевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 студзеня 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1988[2] (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1951 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Траццякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусветнай выставе ў Бруселі (Бельгія) атрымала бронзавы медаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). У 1957—1985 гадах была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэннем адценняў і вытанчанасцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысвяціла юбілеям тэматычныя кампазіцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружбы народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982) і «Слава гераічнаму Мінску» (1983)[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаная бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Бруселі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»)[5]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).
Зноскі
- ↑ а б в https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/326_996x9999.jpeg
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/135190
- ↑ https://web.archive.org/web/20220118182407/https://www.artmuseum.by/by/vyst/mnulyiya-vyistak/arh_2008/steklo.html
- ↑ Ісаевіч Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 326. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Святло шкла(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (14 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.
Літаратура
правіць- Ісае́віч Галіна Анатолеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 349. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Ісаевіч Галіна Анатольеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»