Галіна Дзмітрыеўна Горына

(Пасля перасылкі з Г. Горына)

Галіна Дзмітрыеўна Горына (нар. 6 студзеня 1937, г. Магілёў) — беларускі архітэктар.

Галіна Дзмітрыеўна Горына
Дата нараджэння 6 студзеня 1937(1937-01-06) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Дзмітрый Іўсцінавіч Горын
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Магілёве, у сям’і спецыяліста ў вобласці сельскагаспадарчага машынабудавання Дзмітрыя Іўсцінавіча Горына, які тады працаваў Магілёўскім аўтарамонтным заводзе. Скончыла ў 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1961 года архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года (Мінск), член Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): генплан Мінска (1963); схема планіровачнага цэнтра г. Мінска (1963); схема прыгараднай зоны (1963); ПДП жылых раёнаў «Усход» (1963), па вул. Маскоўскай (1965), Аэрадромнай (1968), Горкага (1970), цэнтр Мінска (1973); праекты добраўпарадкавання парку Перамогі (1973), пр. Машэрава (1974); праекты забудовы мікрараёнаў Усход-1 (1968), Серабранка-9 (1980), Сярова-2 (1979), Аэрадромная−1, 3 (1980); па пр. Машэрава, вул. Нямізе, Рэспубліканскай (1976); у граніцах вуліц Заслаўская, 1-е Кольца, Ціміразева, Танкавай, Мельнікайтэ (1978); Уручча-5 (1987), Сухарава-1, 3 (1997-98), Малінаўка-З, 4 (2002), Лошыца-4 (2003-05); кварталы ў граніцах вуліц Фізкультурная, Сонечная, Роменская (2002); у граніцах вуліц Катоўскага, Лазо, Адэская (2003), у граніцах вуліц Шчорса, пр. Дзяржынскага (2004-05).

Узнагароды правіць

Лаўрэат 1-й прэміі на Усесаюзным конкурсе за праект цэнтра Мінска (1968). Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1987).

Літаратура правіць

  • Горина Галина Дмитриевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Горина Галина Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)