Дамы па праспекце Незалежнасці, 31, 33, 35 і 34, 36, 38

Мінск

Дамы па праспекце Незалежнасці, 31, 33, 35 і 34, 36, 38 — ансамбль жылых дамоў у Мінску. Размешчаны сіметрычна восі праспекта па баках аванплошчы. Пабудаваны ў 1951—1956 гг. паводле праекта архітэктара М. Баршча і Л. і Г. Аранаўскасаў.

Славутасць
Дамы па праспекце Незалежнасці, 31, 33, 35 і 34, 36, 38
Вуглавы дом № 34 з вежачкай
Вуглавы дом № 34 з вежачкай
53°54′27″ пн. ш. 27°34′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Міхаіл Восіпавіч Баршч, Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас і Г. Аранаўскас[d]
Будаўніцтва 19511956 
Статус

Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000185шыфр 712Г000185

Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000186шыфр 712Г000186
Map

Архітэктура

правіць
 
План 1-га паверха дома № 38
 
Дом № 33
 
Каланада між дамамі № 34 і 36

Уяўляюць сабой 2 аднолькавыя групы з трох 5-павярховых будынкаў. Фронт забудовы кожнай групы з’яўляецца самастойнай сіметрычнай кампазіцыяй. Сярэдні дом кожнай з груп прамавугольны ў плане з цзнтральным рызалітам, які акцэнтуе вось сіметрыі ўсёй франтальнай кампазіцыі. Верхні ярус рызаліта вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. Сярэднія дамы фланкіраваны Г-падобнымі ў плане будынкамі, якія завершаны невысокімі вуглавымі вежачкамі з увагнутымі шатровымі дахамі, пінаклямі. Група дамоў з паўднёвага цотнага боку аб’яднана каланадамі дарычнага ордара, якія прасторава звязаны з каланадай галоўнага ўвахода ў парк імя М. Горкага (1954 г., архітэктар Г. Заборскі). Паміж дамамі № 31, 33, 35 чыгунныя рашоткі. Сцены фасадаў усіх дамоў падзелены паміж 3-м і 4-м паверхамі шырокім міжпаверхавым поясам на 2 ярусы і завершаны балюстрадай. Пластыку фасадаў дамоў узбагачаюць лоджыі і балконы. Прасценкі ў верхнім ярусе дэкарыраваны рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў, медальёнаў. Буйное 2-яруснае чляненне фасадаў, увядзенне каланады надаюць забудове манументальны характар. У аснове планіровачнай структуры 4-кватэрная секцыя з трох 2-пакаёвых і адной 3-пакаёвай кватэр.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць