Даём рады
"Даём рады" — штогадовая цырымонія ўручэння музычных узнагарод ад Еўрапейскага радыё для Беларусі. Заснавана ў 2012 годзе.
Гісторыя
правіць1 лютага 2013 года ў мінскім клубе Re:Public адбылося першае ўручэнне ўзнагарод музычнай прэміі «Даём рады» ад Еўрарадыё. Мерапрыемства сабрала больш за 700 чалавек. На сцэне выступілі 6 беларускіх гуртоў: Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club. Вялі канцэрт і цырымонію ўзнагароджання журналісты Еўрарадыё Ілля Маліноўскі і Маша Калеснікава. Прэміі ўручалі астатнія карэспандэнты радыёстанцыі. Другое ўручэнне ўзнагарод прэміі прайшло 7 лютага 2013 года усё ў тым жа мінскім клубе Re:Public. Па выніках галасавання рэдакцыі радыёстанцыі, галоўны прыз — «Гурт-2013» атрымаў гурт Ляпіс Трубяцкі. На канцэрце, які насіў прыпанкаваны характар, выступілі Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і малады панк-гурт з Мінска Тлушч.
Узнагароды па выніках 2012 года
правіцьДата і месца правядзення: 01/02/2013, клуб Re:Public (Мінск).
Удзельнікі канцэрта: Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club
Асноўныя намінацыі:
«Гурт 2012» — Дай Дарогу! і Akute
«Альбом 2012» — «Futuremental» ад Yellow Brick Road, «Сквозь гавно» ад Дай Дарогу! і «Не існуе» ад Akute
«Дэбют 2012» — Clover Club
«Надзея 2013» — Re1ikt
«Музычнае відэа 2012» — VEGETABLES «Baloo»
«Фестываль 2012» — «Пікнік.by»
«Сінгл 2012» — Avias «Смецце»
«Сольны выканаўца 2012» — Зміцер Вайцюшкевіч
Жартаўлівыя намінацыі:
Адной з асаблівасцяў прэміі сталі «нестандартныя ракурсы». Еўрарадыё прыгадала і адзначыла самыя дзіўныя і пазітыўныя падзеі, якія здарыліся ў беларускім шоў-бізе за 2012 год. Такім чынам:
«Непатанаючая легенда» — «Рок-каранацыя»
«Няспраўджаныя надзеі, або палёт над металам птушкай» — Аляксандр Памідораў (падчас канцэрта Gods Tower музыка сігануў са сцэны ў залу, але жадаючых падхапіць яго не знайшлося…)
«Шукаем гітару, або чаму на кастынг не ходзяць дзяўчаты, мы ж так у бабылях і застанемся» — гурт Re1ikt, у якога 2012 год прайшоў пад знакам пошукаў новага вакаліста і вяртання старога.
«Выступленне года, ці … фестывалі-фестывалі! Добра вам, а мы не сцалі!» — Chiefs Band. Напярэдадні фестывалю «Пікнік.by» музыкі пасварыліся з арганізатарамі з-за месца ў лайн-апе. Таму, прыехаўшы на «паляну», не прыдумалі нічога лепшага, як пасікаць у кусты і вярнуцца ў Мінск.
«Пытаннечка-2012» — RetroElektro. Музыкі далі Еўрарадыё інтэрв'ю аб вялікіх творчых планах, а на наступны дзень разваліліся.
Узнагароды ад партнёраў
Ад клуба Re:Public: «Самы шалёны канцэрт» — Дай дарогу!
Ад тэлеканала «A-One »: тры сертыфікаты на шчыльную ратацыю відэа — Clover Club, Yellow Brick Road і Akute
Прыз ад студыі Osmos: cертыфікат на запіс сінгла — гурт Гаротніца
Узнагароды па выніках 2013 года
правіцьДата і месца правядзення: 07/02/2014, клуб Re:Public (Мінск).
Удзельнікі канцэрта: Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, Тлушч
Відэа выступлення ўсіх гуртоў Архівавана 10 студзеня 2015.
Відэа звароту лідара гурта Franz Ferdinand з нагоды атрымання ім узнагароды
Асноўныя намінацыі:
"Гурт 2013" —Ляпіс Трубяцкі[1]
"Альбом 2013" — Litvintroll «Чорная панна»
"Еўрапейскі альбом-2013" — Franz Ferdinand «Right Thoughts, Right Words, Right Action»
"Дэбют 2013" — Tonqi xod
"Музычнае відэа 2013" — Ляпіс Трубяцкі — «Месяц»
"Фестываль 2013" — міжнародны фестываль фолк-музыкі «Камяніца»
"Музычны праект-2013" — «Джазавыя суботы ля ратушы»
"Сінгл 2013" — Nizkiz «Гуантанама»
"Сольны выканаўца 2013" — Зміцер Вайцюшкевіч
Жартоўныя намінацыі:
"Няспраўджаная надзея-2013. Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны танцпола" — кіраўнік студыі «Осмас» Павел Юрцэвіч
Прэмія імя Алісы Жыдовіч — журналісты Дзмітрый Безкаравайны і Таццяна Заміроўская
"Непатанаючая легенда" — NRM
Узнагароды ад партнёраў
Ад клуба Re:Public: "Самы шалёны канцэрт" — Enter Shikari (Вялікабрытанія). Відэазварот гурта.
Ад цікетсейлера Kvitki.by: прафесійны мікрафон гурту Harotnica
Прыз ад студыі Осмас: 50 гадзінаў запісу для гурта Tonqi xod
Міжнародная сістэма распаўсюджвання музыкі 3plet.com: Litvintroll і Nizkiz — продаж альбомаў на пляцоўцы 3plet[2].
Узнагароды па выніках 2014 года
правіцьДата і месца правядзення: 13/02/2015, клуб Re:Public (Мінск)
Удзельнікі канцэрта: Trubetskoy, Akute, Разбітае сэрца пацана, Мутнаевока, Haina
Асноўныя намінацыі:
“Гурт 2014” — Ляпіс Трубяцкі
“Сольны выканаўца 2014” — Лявон Вольскі
“Альбом 2014” — Akute «Reaĺnaść i Sny»
"Еўрапейскі альбом-2014" — Kasabian «48:13»
“Дэбют 2014” — Haina
“Музычнае відэа 2014” — The UNB — «Крот-фронт»
“Фестываль 2014” — «Мост»
"Музычны праект-2014" — «Легенды.Live»
“Сінгл/ЕР 2014” — Серебряная свадьба «Ag»
Жартаўлівыя намінацыі:
"Няспраўджаная надзея-2014" — палёт гурта J:морс у Амстэрдам
"Непатанаючая легенда" — Сяргей Міхалок
“Расставанне года” — Аляксандр Памідораў, які расстаўся з лішняй вагой
Узнагароды ад партнёраў
Прыз ад студыі Osmos: 50 гадзінаў запісу для гурта Haina
Узнагароды па выніках 2015 года
правіцьДата і месца правядзення: 27/02/2016, клуб Re:Public (Мінск).
Удзельнікі канцэрта: Neuro Dubel, Дай Дарогу!, Dzieciuki, :B:N:
Ацэнкі
правіцьПавел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год вылучыў галоўную асаблівасць «Даём рады» — «добранька адтапырыцца», бо ўручэнне ўзнагародаў выступае толькі падставаю да гэтага[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Жданович, Анна. Даем прецедент (руск.). Белорусы и рынок (19 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ Tuzin.fm. Прэмія «Даём рады»: «Ляпісы» — гурт году, альбом году ў Litvintroll . Тузін Гітоў (8 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Свердлов, Павел. Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (руск.). KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Як мы давалі рады і што цяпер будзе (фота) Архівавана 10 студзеня 2015.
- Вынікі прэміі «Даем рады» 2012: гурты года — «Дай дарогу!» і Akute ! Архівавана 10 студзеня 2015.
- Akute і «Дай дарогу» сталі лаўрэатамі фестывалю «Даём рады»
- «Даем рады»: без пафасу І напругі (+ фота)
- На фестывалі «Даем рады» «далі рады» 6 груп і 700 чалавек (фота + відэа) Архівавана 10 студзеня 2015.
- Намінанты на «Дэбют года» 2012: Clover Club, Sang Sattawood і «Людзі на балоце» Архівавана 10 студзеня 2015.
- «Даем рады»: «Ляпіс Трубяцкой» — «Гурт-2013»! Архівавана 10 студзеня 2015.
- Фестываль «Даем рады» 2013 — відэаверсія! Архівавана 10 студзеня 2015.
- «Даем рады-2014». фотарэпартаж Архівавана 10 студзеня 2015.
- «Даем рады» па-панку: абноўленыя «Дай дарогу!» і «Гумовы дом» на біс Архівавана 10 студзеня 2015.
- Trubetskoy ўпершыню выступіць у Беларусі на ўручэнні прэміі «Даем Рады» Архівавана 10 студзеня 2015.
- Trubetskoy, Akute, РСП, Мутнаевока і Haina на фестывалі «Даем рады» Архівавана 31 снежня 2014.