N.R.M.
N.R.M. — беларускі рок-гурт. Створаны ў 1994 на аснове гурта «Мроя». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як Незалежная Рэспубліка Мроя.
N.R.M. | |
---|---|
Незалежная Рэспубліка Мроя | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рок-музыка |
Гады | 1994 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская мова |
Склад |
Алег Дземідовіч Юрась Ляўкоў Ян-Вiнцэнт Луцэвiч Піт Паўлаў |
Былыя ўдзельнікі |
Лявон Вольскі |
Іншыя праекты |
Мроя Крамбамбуля Zet Гарадзкія Pete-Paff |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАльбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.
Альбом «Try čarapachi» («Тры чарапахі», 2000) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».
З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах[1].
У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: Польшча, Германія, Славакія, Швецыя. На Беларусі канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»[2].
Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[3][4].
У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.
Пасля падзей канца 2007 года[5] гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.
У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне.
Увесь 2011 год гурт выступаў без яго, прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[6] і рыхтаваў песні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».
На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіцьСупольныя праекты
правіць- Песьнярок (1997)
- Народны альбом (1997)
- Вольныя танцы: слухай сваё (1999)
- Сьвяты Вечар (1999)
- Я нарадзіўся тут (2000)
- Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001)
- Сэрца Эўропы in rock (2001)
- Personal Depeche (2002)
- Наша музыка 1 (2003)
- Генералы айчыннага року (2004)
- Дыхаць! (2006)
- Песьні свабоды-3 (2007)
- НезалежныЯ (2008)
- Не русский (2008)
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009)
Удзельнікі
правіць- Піт Паўлаў — сола-гітара (1994 — наш час), спеў (2010 — наш час), дадатковы спеў (1994 — 2010)
- Юрась Ляўкоў — бас-гітара (1994 — наш час), дадатковы спеў (2010 — наш час)
- Алег Дземідовіч — бубны (1994 — наш час), дадатковы спеў (2010 — наш час)
- Ян-Вiнцэнт Луцэвiч — рытм-гітара (2015 — наш час)
Колішнія ўдзельнікі
правіць- Лявон Вольскі — спеў, рытм-гітара (1994 — 2010, 2020[7])
Храналогія
правіцьПабочныя праекты
правіць- Крамбамбуля: Лявон Вольскі
- Zet: Лявон Вольскі
- Гарадзкія: Піт Паўлаў
- Піт-Пафф: Піт Паўлаў
Зноскі
- ↑ Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета(руск.) (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2008.
- ↑ СЛЭП. 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
- ↑ http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/
- ↑ Радионов, Вячеслав. N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (руск.). Ultra-music.com (2 сакавіка 2011).
- ↑ Группа N.R.M. собралась классическим составом. Смотрите, как Павлов и Вольский вместе играют «Тры чарапахі» .