Касцёл Святога Станіслава (Даўгінава)
Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у аграгарадку Даўгінава (Вілейскі раён). Пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Славутасць | |
Касцёл Святога Станіслава | |
---|---|
![]() | |
54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Даўгінава |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1853 год |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Da%C5%ADhina%C5%AD%2C_Rynak%2C_%C5%9Aviatoha_Stanis%C5%82ava._%D0%94%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%281900%29.jpg/220px-Da%C5%ADhina%C5%AD%2C_Rynak%2C_%C5%9Aviatoha_Stanis%C5%82ava._%D0%94%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%281900%29.jpg)
Архітэктура
правіцьТрохнефная бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазіцыя будынку сіметрычная. Галоўны фасад вылучаны магутным порцікам з чатырма калонамі дарычнага ордара, завершаны трохвугольным франтонам. Аб'ёмы бакавых нефаў ніжэй асноўнага, з боку галоўнага фасада і апсіды з атыкамі. Паверхні сцен чляняцца плоскімі лапаткамі па вуглах, завершаныя развітым шматслойным карнізам, які праходзіць па перыметры будынку. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэнне, дзверы філёнгавыя. У інтэр'еры сцены дэкарыраваныя пілястрамі з капітэлямі. Столь плоская, падшыўная. У дэкоры выкарыстаныя элементы ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Побач з касцёлам квадратная ў плане аднаярусная драўляная званіца пад пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным літым чыгунным крыжам.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Станіслава (Даўгінава)
- Касцёл Святога Станіслава (Даўгінава) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Станіслава (Даўгінава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)