Джат (хіндзі: जाट Jāṭ IAST, панджаб.: ਜੱਟ جٹ Jaṭṭ, урду: جاٹ) — этнічная група[2]. Жывуць галоўным чынам у Пенджабе, Хар’яне, Раджастхане і Утар-Прадэш — заходняй частцы паўночнай Індыі, а таксама маюць вялікія дыяспары ў іншых краінах[3][4][5]. Джаты маюць багатую гісторыю, якую можна прасачыць да старажытных часоў.[6][7]

Джат
जाट جاٹ ਜੱਟ
Саманазва Jaṭṭ, Jāṭ
Колькасць 82.5 мільёна[1]
Рассяленне  Індыя
 Пакістан
 Еўропа
 ЗША
 Канада
 Аўстралія
 Вялікабрытанія
Этнічныя мовы Пенджабская, урду, хіндзі, англійская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Сікхізм, Індуізм, Іслам
Блізкія этнасы Індаарыйцы, індаскіфы, індаіранцы

Джаты размаўляюць у асноўным на мове панджабі (дыялект джаткі-хіндзі, хіндкі і інш.), распаўсюджаны таксама урду. Вызнаюць галоўным чынам сікхізм, ёсць індуісты, у Пакістане — мусульмане-суніты. Напачатку нашай эры плямёны продкаў джатаў засялялі заходнія раёны Пенджаба; рассяліліся ў Паўночнай Індыі, склалі этнічную аснову пенджабцаў. Джаты былі галоўным чынам земляробамі і войнамі. У Сярэднявеччы вялі барацьбу з Вялікімі Маголамі, стварылі самастойную дзяржаву, захопленую англійскімі каланізатарамі ў 1849 годзе.

Народнасць джат адна з найбольш квітнеючых груп у Індыі. Пенджаб, Хар’яна і Гуджарат з’яўляюцца самымі багатымі індыйскія штаты.[8] У апошнія гады народнасць джат — дамінуючы палітычны клас у Пенджабе.[9]

Зноскі

  1. Chatterji, Saubhadra (14 January 2012) (in English). "Government turns focus on Jat quota" Архівавана 12 сакавіка 2013.. Hindustan Times (New Delhi). Retrieved 7 March, 2013.
  2. B. S. Dhillon (1994). History and study of the Jatts. Beta Publishers. ISBN 1895603021.
  3. Hukum Singh Pawar (Pauria):The Jatts — Their Origin, Antiquity and Migration. 1993, ISBN 81-85253-22-8
  4. Surjit Mansingh, Historical Dictionary of India, Vision Books, 1998, pp. 203—204. ISBN 81-7094-309-4.
  5. Herbert Risley: The People of India
  6. Herbert Risley: The People of India
  7. History of Medieval India — Vaidya
  8. Haryana Online. Haryana Online. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2009.
  9. Indian Muslims. History of Punjab politics: Jats do it!(недаступная спасылка). Indianmuslims.info. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2009.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць