Адкрыць галоўнае меню


Джон Роберт Вейн (англ.: John Robert Vane, 29 сакавіка 1927, Тардэбіг, графства Вустэршыр, Вялікабрытанія19 лістапада 2004, Кент) — брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з С.Бергстрэмам і Б.Самуэльсанам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў»[6].

Джон Роберт Вейн
англ.: John Robert Vane
John Robert Vane.jpg
Дата нараджэння 29 сакавіка 1927(1927-03-29)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2004(2004-11-19)[4][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Geoffrey S. Dawes[d]
Вядомы як аспірын, простагландзіны
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Джон Роберт Вейн на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Джон Вейн быў адным з трох дзяцей і вырас у прыгарадзе Бірмінгема. Яго бацька, Морыс Вейн, быў сынам рускіх эмігрантаў, а яго маці, Фрэнсіс Вейн, паходзіла з фермерскай сям'і з Вустэршыра[7]. Ён наведваў мясцовую дзяржаўную школу з 5 гадоў, перш чым перайсці ў школу караля Эдуарда ў Эджбастане, Бірмінгем . Ранняя цікавасць да хіміі стала падставай для вывучэння гэтага прадмета ва ўніверсітэце Бірмінгема ў 1944 годзе.

Джон Вейн скончыў універсітэт у Бірмінгеме ў 1946 годзе. З 1946 года ў Оксфардзе, з 1953 года ў Ельскім універсітэце, з 1955 года ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 года дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане.

Вейн займаўся вывучэннем фармакалагічных уласцівасцяў аспірыну і паказаў, што яго лячэбнае дзеянне абумоўлена інгібіраваннем актыўнасці ферменту цыклааксігеназы і біясінтэзу простагландзінаў.

Аўтар навуковых прац па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі.

Доктар філасофіі (1953).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Джон Вейн ажаніўся ў 1948 годзе на Элізабэт Дафна Пэйдж, і ў іх нарадзілася 2 дачкі.

Памёр 19 лістапада 2004 года ў Princess Royal University Hospital, што ў Кенце, ад доўгатэрміновых ускладненняў, звязаных з пераломамі нагі і сцягна, якія ён атрымаў у маі таго ж года[8].

УзнагародыПравіць

ПублікацыіПравіць

  • John Robert Vane (1971). «Inhibition of prostaglandin synthesis as a mechanism of action for aspirin-like drugs.». Nature - New Biology 231 (25): 232-5. PMID 5284360

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sir John Robert Vane // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 John Vane // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sir John Robert Vane // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.timesonline.co.uk/tol/comment/obituaries/article394998.ece
  5. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=VANE,%20John%20R.%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. "The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1982". Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/
  7. "John R. Vane - Autobiography". Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/vane-autobio.html
  8. Obituary:Sir John Vane. 2004. http://www.guardian.co.uk/news/2004/nov/25/guardianobituaries.health

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

СпасылкіПравіць