Джон Чарлз Полані
Джон Чарлз Полані (венг.: Polányi János Károly; нар. 23 студзеня 1929, Берлін, Германія) — канадскі хімік, сын вядомага брытанскага хіміка і філосафа Майкла Полані, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 года «за ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэ і Дадлі Хершбахам.
Джон Чарлз Полані | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1929[1][2][…] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Michael Polanyi[d] |
Жонка | Brenda Bury[d] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Член Каралеўскага таварыства Канады (1966), Лонданскага каралеўскага таварыства (1971)[12], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978)[13], член Папскай акадэміі навук (1986)[14].
Біяграфія і навуковая працаПравіць
Джон Полані нарадзіўся 23 студзеня 1929 года ў Берліне. Бацька — вядомы хімік Майкл Полані, маці — Магда Элізабет Полані. З прыходам да ўлады нацыстаў у 1933 годзе, з-за яўрэйскага паходжання сям’я была вымушаная бегчы ў Манчэстэр, дзе яго бацька стаў прафесарам хіміі Манчэстэрскага ўніверсітэта. Джон Полані скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт у 1949 годзе, а ў 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю па хіміі. У 1952—1954 гадах працаваў у Дзяржаўным навукова-даследчым Савеце Канады ў Атаве, у тым ліку ў лабараторыі будучага Нобелеўскага лаўрэата (1971 года) Герхарда Герцберга, дзе сабраў спектраскапічную ўстаноўку для праверкі вагальнага і вярчальнага ўзбуджэння ў малекулах ёда. У 1954—1956 гадах стажыраваўся ў Прынстанскім універсітэце. У 1956 годзе стаў выкладчыкам універсітэта Таронта, а ў 1962 годзе — прафесарам.
Полані распрацаваў метад інфрачырвонай хемілюмінесцэнцыі для вывучэння дынамікі хімічных працэсаў.
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[15].
УзнагародыПравіць
- Прэмія стагоддзя ад каралеўскага хімічнага таварыства (1964)
- Стыпендыя Гугенхайма (1970, 1979)
- Прэмія Вольфа (1982)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1986)
- Каралеўскі медаль (1989)
- Бэйкераўская лекцыя (1994)
- Канадскі залаты медаль Герхарда Херцберга (2007)
- Лектарская прэмія Фарадэя (2010)
- Медаль Гельмгольца (2012)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://books.google.co.uk/books?id=mA768e7ge0wC&pg=PA357&lpg=PA357&dq=%22marlow+medal%22&source=bl&ots=8FQts7Ri0h&sig=BpwYfF5CReP8WGLfdhxB8JRzE6A&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj41Iqim_PNAhUMCsAKHd-iBKI4ChDoAQhDMA4#v=onepage&q=%22marlow%20medal%22&f=false
- ↑ John Polanyi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John C. Polanyi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137236395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ http://biography.yourdictionary.com/john-charles-polanyi
- ↑ http://www.mfa.gov.hu/kulkepviselet/UK/en/en_Bilateralis/hita_tm.htm
- ↑ http://www.insidetoronto.com/community-story/59100-bathurst-heights-renamed-after-nobel-prizewinner/
- ↑ http://www.mediatheque.lindau-nobel.org/laureates/polanyi
- ↑ Engel V., Schinke R. Theoretical study of the transition-state spectroscopy of the collinear H + H2 reaction // Chem. Phys. Lett. — Elsevier BV, 1985. — Vol. 122, Iss. 1-2. — P. 103–107. — ISSN 0009-2614; 1873-4448 — doi:10.1016/0009-2614(85)85486-5
- ↑ 10,0 10,1 http://sites.utoronto.ca/jpolanyi/profile/profile2.html
- ↑ 11,0 11,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ John Polanyi (англ.)
- ↑ John C. Polanyi (англ.)
- ↑ John Charles Polanyi (англ.)
- ↑ World Scientists' Warning To Humanity(англ.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 23 мая 2019.