Джэйкаб Бэн-Амі

тэатральны дзеяч ЗША і Расійскай імперыі

Джейкаб (Якаў) Бэн-Амі (Шчырын Якаў Лазаравіч)(23 лістапада[4][5] або 23 снежня,[6] 1890, Мінск, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977 г., Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы руска-яўрэйскі акцёр, які карыстаўся ў сваёй працы аднолькава добра ідыш і англійскай мовай[7][8][9].

Джэйкаб Бэн-Амі
Дата нараджэння 23 лістапада 1890(1890-11-23)[1] ці 23 снежня 1890(1890-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1977(1977-07-02)[2] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, рэжысёр
IMDb ID 0070003

Біяграфія правіць

Ён нарадзіўся і вырас у Расійскай імперыі, выступаў у розных тэатральных трупах да эміграцыі ў ЗША ў 1912 годзе[5][10]. Там ён меў доўгую і выдатную кар’еру, у тым ліку ў пастаноўцы цэлага шэрагу Брадвейскіх п’ес[4]. У 1918 годзе ён стаў заснавальнікам[9][11] або сузаснавальнікам[6] яўрэйскага мастацкага тэатра[8].

Першае англамоўнае выступленне Бэн-Амі адбылося ў 1920-я гады. Гэта была брадвейская п’еса «Самсон і Даліла». Па дадзеных біёграфа Алана Гансберга ў кнізе Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson, Бэн-Амі зарабіў пагарду Робінсана нібыта спрабуючы зацямніць іншых акцёраў і персанажаў[12]. Аднак, і п’еса, і гульня Бэн-Амі ў ёй сталі хітамі[12]. У сваім аглядзе 1921 года Дораці Паркер абвясціла яго «адным з найвялікшых акцёраў на сучаснай сцэне»[13]. Ён быў таксама пазітыўна адзначаны Джонам Бэрымарам («натхняючы»), «New York Times» і Аляксандрам Вулкатам («кактэйльным пытаннем года было Бэн-Амі ці не Бэн-Амі»), сярод іншых[14].

Яго поспех быў значна меншым у пастаноўцы 1924 года п’есы Юджына О’Ніла «З’яднаныя». Сярод іншых праблем, стыль гульні не падыходзіў Бэн-Амі, і ў яго быў моцны акцэнт[15]. «З’яднаных» закрылі праз тры тыдні і 24 выступы. Апошняй яго Брадвейскай п’есай быў «Дзясяты чалавек», напісаны Пэдзі Чаефскі; з 623 выступамі ад 5 лістапада 1959 года да 13 мая 1961 яна стала адной з самых доўгачасовай пастановак на Брадвеі.

Як прызнаная зорка, Бэн-Амі дапамагаў невядомаму тады Джону Гарфілду паступіць у Амерыканскі лабараторны тэатр  (англ.)[16].

Ён таксама з’яўляўся судырэктарам фільма 1937 года «Зялёныя палі» з Эдгарам Г. Ульмерам і некалькіх іншых кіна- і тэлефільмаў[17].

Яго пляменніца Джэніфер Уорэн  (англ.) стала актрысай і кінапрадзюсарам.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 снежня 2019.
  2. Jacob Ben-Ami // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 26 чэрвеня 2020.
  4. а б Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
  5. а б Jacob Ben-Ami scripts: 1927-1967. New York Public Library.
  6. а б Jacob Ben-Ami. Museum of Family History.
  7. "Jacob Ben-ami Dead at 86". Jewish Telegraphic Agency. July 26, 1977.
  8. а б Quindlen, Anna (July 23, 1977). "Jacob Ben-Ami Actor, Dies at 86; A Founder of Jewish Art Theater; Helped to Make Stage More Realistic and Less Farcical". The New York Times.
  9. а б Nahshon, Edna (February 2, 2016). New York's Yiddish Theater: From the Bowery to Broadway. Columbia University Press. p. 156. ISBN 9780231541077. Праверана May 16, 2016.
  10. Jacob Ben-Ami. Oxford University Press.
  11. Nahma Sandrow. Yiddish Theater in the United States. Jewish Women's Archive.
  12. а б Gansberg, Alan L. (May 18, 2004). Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson. Scarecrow Press. p. 24. ISBN 9780810849501. Праверана May 16, 2016.
  13. Parker, Dorothy; Fitzpatrick, Kevin C. (May 1, 2014). Dorothy Parker: Complete Broadway, 1918–1923. iUniverse. p. 185. ISBN 9781491722664. Праверана May 16, 2016.
  14. Sandrow, Nahma (1996). Vagabond Stars: A World History of Yiddish Theater. Syracuse University Press. p. 274. ISBN 9780815603290. Праверана May 16, 2016.
  15. Shafer, Ivonne (November 28, 2011). Eugene O'Neill and American Society. Universitat de València. pp. 97–98. ISBN 9788437083506. Праверана May 16, 2016. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  16. McGrath, Patrick J. (January 1, 1993). John Garfield: The Illustrated Career in Films and on Stage. McFarland. p. 5. ISBN 9780899508672. Праверана May 16, 2016. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  17. Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)(англ.)  на сайце Internet Movie Database

Спасылкі правіць