Адкрыць галоўнае меню

Дзмітрый Аляксандравіч Аснін

Футбол
Дзмітрый Аснін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Аснін
Нарадзіўся 6 ліпеня 1984(1984-07-06)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 195 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 16
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 Сцяг Беларусі СКАФ (Мінск) 4 (-5)
2002 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 0 (0)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 24 (-32)
2005 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 1 (-1)
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 10 (-21)
2007 Сцяг Беларусі Мазыр 23 (-41)
2008 Сцяг Польшчы Крэсовія (Семятычы)
2008 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 6 (-8)
2009 Сцяг Польшчы Погань (Седльцы) 8
2009 — 2010 Сцяг Польшчы Сталь (Жэшаў) 5 (-6)
2010 — 2011 Сцяг Польшчы Ожал (Вяжбіца)
2011 Сцяг Беларусі Баранавічы 8 (-25)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Ліда 53 (-66)
2015 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 15 (-21)
2016 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 26 (-28)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 13 (-21)
2017 Сцяг Беларусі Гомель 3 (-4)
2018 Сцяг Мальдываў Ці-Сі Спортс
2018 Сцяг Камбоджы Свайрыенг
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2019.


Дзмітрый Аснін (нар. 6 ліпеня 1984, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Руха».

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, у 2001 годзе выступаў у Другой лізе за мінскі СКАФ, а ў сезоне 2002 гуляў у дублі брэсцкага «Дынама». З 2003 па 2008 год з перапынкамі быў іграком слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 года, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Вышэйшай лізе.

У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 года вярнуўся ў Беларусь, але не здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 года папоўніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчан і ў сезоне 2013 дапамог ім заняць чацвёртае месца, аднак на наступны год быў выцеснены са складу Сяргеем Курганскім. Сезон 2015 правёў у якасці асноўнага брамніка светлагорскага «Хіміка».

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама»[2] і ў выніку пачаў сезон у складзе роднага клуба. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе брэстчан. У студзені 2017 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клубе стаў другім брамнікам пасля Алега Кавалёва. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].

У студзені 2018 года перабраўся ў клуб «Ці-Сі Спортс» з Мальдываў[7], а ліпені 2018 года перайшоў у камбаджыйскі «Свайрыенг»[8]. У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[9].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 СКАФ   4 -5
2002 дубль Дынама   9 -13
2003 Д2 Камунальнік   6 -6
2004 Д2 Камунальнік   18 -26
2005 (1) Д1 Дарыда   1 -1
2005 (2) Д2 Камунальнік   3 -7
2006 Д2 Камунальнік   7 -14
2007 Д2 Мазыр   23 -41
2008 (2) Д2 Камунальнік   6 -8
2011 (2) Д2 Баранавічы   8 -25
2012 Д2 Ліда   21 -27
2013 Д2 Ліда   27 -31
2014 Д2 Ліда   5 -8
2015 Д2 Хімік   15 -21
2016 Д1 Дынама-Брэст   26 -28
2017 (1) Д1 Нафтан   13 -21
2017 (2) Д1 Гомель   3 -4

Зноскі

СпасылкіПравіць