Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў

беларускі футбаліст

Дзмітрый Падстрэлаў (нар. 6 верасня 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Падстрэлаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў
Нарадзіўся 6 верасня 1998(1998-09-06)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 61 (7)
2020—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 84 (13)
2023 Казахстан Каспій (Актау) 13 (2)
2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 11 (3)
2024— Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (1)
2020— Беларусь Беларусь 14 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ера правіць

З 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай.

Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[6], хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сезоне 2020 правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся іграком асновы, заваяваў яшчэ два чэмпіёнскія тытулы.

У лютым 2023 года перайшоў у казахстанскі «Каспій»[8]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10]. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[11].

У студзені 2024 года далучыўся да мінскага «Дынама»[12].

Міжнародная кар’ера правіць

У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дняпро   14 0
2015 Д2 Дняпро   17 1
2016 Д2 Дняпро   11 1
2017 Д1 Дняпро   1 0
2018 Д1 Дняпро   10 1
2019 Д1 Дняпро   22 4
2020 Д1 Шахцёр   30 8
2021 Д1 Шахцёр   26 0
2022 Д1 Шахцёр   28 5
2023 (1) Д1 Каспій   13 2
2023 (2) Д1 БАТЭ   11 3

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Podstrelov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Padstrelaw // FBref.com
  3. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Dmitrij-Podstrelov-211&season=2020MEN
  4. https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_podstrelov/
  5. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com (22 снежня 2016). Праверана 23 студзеня 2024.
  6. Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  7. Подстрелов из "Дняпро" перешел в "Шахтер" (руск.). football.by (19 снежня 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  8. "Каспий" подтвердил переход Подстрелова (руск.). football.by (2 лютага 2023). Праверана 23 студзеня 2024.
  9. Подстрелов покинул "Каспий" и может перейти в БАТЭ (руск.). football.by (8 ліпеня 2023). Праверана 23 студзеня 2024.
  10. Подстрелов подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 23 студзеня 2024.
  11. БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 23 студзеня 2024.
  12. Дмитрий Подстрелов стал новобранцем минского "Динамо" (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.