Дзмітрый Аляксандравіч Аснін
Дзмітрый Аснін (нар. 6 ліпеня 1984, Брэст) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у пінскай «Хвалі».
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Аснін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1984[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хваля | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, у 2001 годзе выступаў у Другой лізе за мінскі СКАФ, а ў сезоне 2002 гуляў у дублі брэсцкага «Дынама». З 2003 па 2008 год з перапынкамі быў іграком слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 года, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Вышэйшай лізе.
У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 года вярнуўся ў Беларусь, але не здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 года папоўніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчан і ў сезоне 2013 дапамог ім заняць чацвёртае месца, аднак на наступны год быў выцеснены са складу Сяргеем Курганскім. Сезон 2015 правёў у якасці асноўнага брамніка светлагорскага «Хіміка».
У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама»[2] і ў выніку пачаў сезон у складзе роднага клуба. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе брэстчан. У студзені 2017 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.
У ліпені 2017 года перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клубе стаў другім брамнікам пасля Алега Кавалёва. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].
У студзені 2018 года перабраўся ў клуб «Ці-Сі Спортс» з Мальдываў[7], а ліпені 2018 года перайшоў у камбаджыйскі «Свайрыенг»[8]. У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[9]. Аднак, у складзе «Руха» не правёў ніводнага матча, і ў лістападзе 2019 года перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»[10].
Трэнерская кар’ера
правіцьУ пачатку 2021 года разам з акадэміяй «Дынама» перайшоў у склад «Руха», дзе прайявгаў працаваць трэнерам брамнікаў. З 2022 года быў старшым трэнерам брамнікаў у брэсцкім «Цэнтры развіцця футбола», які паўстаў на месцы акадэміі «Руха», што спыніў існаванне.
У красавіку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў пінскай «Хвалі»[11].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д3 | СКАФ | 4 | -5 | |
2002 | дубль | Дынама | 9 | -13 | |
2003 | Д2 | Камунальнік | 6 | -6 | |
2004 | Д2 | Камунальнік | 18 | -26 | |
2005 (1) | Д1 | Дарыда | 1 | -1 | |
2005 (2) | Д2 | Камунальнік | 3 | -7 | |
2006 | Д2 | Камунальнік | 7 | -14 | |
2007 | Д2 | Мазыр | 23 | -41 | |
2008 (2) | Д2 | Камунальнік | 6 | -8 | |
2011 (2) | Д2 | Баранавічы | 8 | -25 | |
2012 | Д2 | Ліда | 21 | -27 | |
2013 | Д2 | Ліда | 27 | -31 | |
2014 | Д2 | Ліда | 5 | -8 | |
2015 | Д2 | Хімік | 15 | -21 | |
2016 | Д1 | Дынама | 26 | -28 | |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | 13 | -21 | |
2017 (2) | Д1 | Гомель | 3 | -4 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Asnin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Аснин, Назаренко и Прокопчик пройдут просмотр в брестском «Динамо»
- ↑ Дмитрий Аснин покидает брестское "Динамо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2018. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками "Нафтана"
- ↑ Дмитрий Аснин сменил "Нафтан" на "Гомель"
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Дмитрий Аснин уехал играть на Мальдивы
- ↑ Аснин перешел в камбоджийский «Свайриенг»
- ↑ Колпачук и Аснин стали игроками "Руха"
- ↑ Аснин стал тренером вратарей в академии «Динамо» Брест
- ↑ Дмитрий Аснин вошёл в тренерский штаб «Волны» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (6 красавіка 2023). Праверана 10 красавіка 2023.
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце «Ліды» Архівавана 20 чэрвеня 2017. (руск.)