Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Дзмітрый Байдук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Байдук
Нарадзіўся 3 жніўня 1996(1996-08-03)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гарадзея
Нумар 20
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016   Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 22 (0)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 26 (3)
2018 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 27 (11)
2019 — Сцяг Беларусі Гарадзея 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019.

Дзмітрый Байдук (нар. 3 жніўня 1996, Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарадзея».

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезону 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезону 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.

У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ   29 2
2014 дубль БАТЭ   10 0
2015 дубль БАТЭ   22 3
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   22 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   26 3
2018 Д2 Белшына   27 11

Зноскі

СпасылкіПравіць