Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Падстрэлаў)

Дзмітрый Падстрэлаў (нар. 6 верасня 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Падстрэлаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў
Нарадзіўся 6 верасня 1998(1998-09-06)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 61 (7)
2020—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 84 (13)
2023 Казахстан Каспій (Актау) 13 (2)
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (1)
2020— Беларусь Беларусь 14 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ера Правіць

З 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай.

Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[6], хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сезоне 2020 правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся іграком асновы, заваяваў яшчэ два чэмпіёнскія тытулы.

У лютым 2023 года перайшоў у казахстанскі «Каспій»[8]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10].

Міжнародная кар’ера Правіць

У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дняпро   14 0
2015 Д2 Дняпро   17 1
2016 Д2 Дняпро   11 1
2017 Д1 Дняпро   1 0
2018 Д1 Дняпро   10 1
2019 Д1 Дняпро   22 4
2020 Д1 Шахцёр   30 8
2021 Д1 Шахцёр   26 0
2022 Д1 Шахцёр   28 5
2023 (1) Д1 Каспій   13 2

Заўвагі Правіць