Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі
Дзмі́трый Пятровіч Жмуроўскі (10 студзеня 1918, в. Барысавічы[1] — 30 чэрвеня 2010, Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1944), доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974)[1].
Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2010 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З сям’i сялян. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў радавым кулямётчыкам 936-га стралковага палка 254-й стралковай Чаркаскай Чырвонаармейскай дывізіі[2] i паказаў прыклады гераізму, знаходлівасці i адвагі.
У баі каля вёскі Кырпыцы Дзмітрый Жмуроўскі асабіста ліквідаваў кулямётны разлік праціўніка, захапіў нямецкі кулямёт i агнём з яго знішчыў некалькі дзясяткаў гітлераўцаў. Мужныя дзеянні кулямётчыка забяспечылі хуткі рух наперад i паспяховае выкананне баявой задачы[2]. Пры фарсіраванні ракі Жыжыі 31 сакавіка 1944 года радавы Жмуроўскі адзін з першых перабраўся на правы бераг ракі i ў цяжкіх умовах забяспечыў агнём свайго кулямёта паспяховае фарсіраванне ракі сваім падраздзяленнем[2]. Камандзір кулямётнага разліку сяржант[крыніца?] Жмуроўскі вызначыўся ў сакавіку 1944 года пры фарсіраванні ракі Прут, паранены, не пакінуў поля бою. Ваяваў на Бранскім, Калінінскім, 2-м Украінскім франтах[1]. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шанчэнкаўскай i Яска-Кішынёўскай аперацый[1]. 13 верасня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Саюза ССР прысвоіў Жмуроўскаму Дзмітрыю Пятровічу званне Героя Савецкага [2].
Пасля вайны скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1946)[1]. З 1950 года выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, Вільнюскага ўніверсітэта, Мінскага медыцынскага інстытута, з 1960 года — выкладчык кафедры гісторыі КПСС Беларускага ўніверсітэта[1][2]. Аўтар звыш 200 даследаванняў па гісторыі КПСС i КПБ[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Жмуровский Дмитрий Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 227. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі на сайце «Героі краіны»
ЛітаратураПравіць
- Жмуроўскі Дзмітрый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 436. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі на сайце «Героі краіны»