Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак
Дзмітрый Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёмана», з 68 галамі з’яўляецца яго найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Беларусі.
Поўнае імя | Дзмітрый Юр'евіч Кавалёнак | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 лістапада 1977[1] (46 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.
У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. З’яўляецца рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі. У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».
У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезону забіў 12 галоў.
У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба[2][3]. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.
Па заканчэнні сезону 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матчу. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба[5].
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2002
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2000
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2002
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1994/95 | Д3 | Змена | 12 | 1 | |
1995 | Д3 | Змена | 3 | 1 | |
1998 | Д2 | Дынама-Юні | 0 | 0 | |
1999 | Д2 | Дынама-Юні | 25 | 18 | |
2000 | Д1 | Дынама | 8 | 0 | |
2000 | Д3 | Дынама-2 | 11 | 2 | |
2001 | Д1 | Нёман | 22 | 6 | |
2002 | Д1 | Нёман | 23 | 11 | |
2003 | Д1 | Нёман | 30 | 6 | |
2004 | Д1 | Нёман | 29 | 5 | |
2005 (1) | Д1 | Нафтан | 8 | 0 | |
2005 (2) | Д1 | Дарыда | 12 | 6 | |
2006 | Д1 | Дарыда | 22 | 7 | |
2007 | Д1 | Нёман | 14 | 2 | |
2008 | Д1 | Нёман | 28 | 10 | |
2009 | Д1 | Нёман | 25 | 5 | |
2010 | Д1 | Нёман | 21 | 12 | |
2011 | Д1 | Нёман | 22 | 4 | |
2012 | Д1 | Нёман | 23 | 3 | |
2013 (1) | Д2 | Граніт | 13 | 3 | |
2013 (2) | Д2 | Ліда | 15 | 12 | |
2014 | Д1 | Нёман | 24 | 3 | |
2015 | Д1 | Нёман | 15 | 1 | |
2016 | Д1 | Нёман | 11 | 0 | |
2017 | Д1 | Нёман | 5 | 0 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Kovalenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Коваленок подписал контракт с «Неманом»
- ↑ Дмитрий Коваленок возвращается в гродненский «Неман»
- ↑ Дмитрий Коваленок остается в "Немане"
- ↑ Завершивший карьеру игрока Дмитрий Коваленок займет пост спортивного директора "Немана"
Спасылкі правіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)