Дзмітрый Юр’евіч Цярэшчанка

украінскі футбаліст і трэнер

Дзмітрый Цярэшчанка (нар. 4 красавіка 1987, Паўлаград, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца і паўабаронца. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва.

Футбол
Дзмітрый Цярэшчанка
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Цярэшчанка
Нарадзіўся 4 красавіка 1987(1987-04-04)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 178 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Пасада трэнер дубля
Маладзёжныя клубы
1999—2000 Украіна ВФК-2 (Днепрапятроўск) 10 (1)
2000—2003 Украіна ВФК (Днепрапятроўск) 24 (3)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 126 (8)
2012—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (0)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 11 (3)
2013   Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (1)
2014—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 107 (4)
2018—2020 Беларусь Гомель 68 (0)
2021—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 70 (0)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Дняпро (Магілёў) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

З 2007 года доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», а ў 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і быў аддадзены ў арэнду ў Магілёў, дапамог «Дняпру» перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне». Замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, дзе звычайна чаргаваўся з Раманам Сарокіным. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2013 года пакінуў «Дынама».

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Дняпро»[3]. У магілёўскім клубе замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Правёў за клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2015 года разам з партнёрам па «Дняпры» Міхаілам Казловым знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў[4]. Пазней цікавасць да паўабаронцы праяўляў «Віцебск»[5], але ў выніку Цярэшачнка застаўся ў Магілёве і ў сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з мясцовым клубам[6].

У 2015—2016 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2017 заставаўся асноўным іграком магіляўчан, гуляў у асноўным на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і накіраваўся на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт[8]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з «Гомелем» на наступны сезон[9]. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, а з лета ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У сезоне 2020 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб[11].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[12]. Стаў асноўным іграком каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром»[13]. У 2022 годзе быў капітанам каманды ў Вышэйшай лізе, аднак па выніках сезона «Дняпро» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[14]. 25 лістапада 2023 года згуляў развітальны матч за «Дняпро», калі выйшаў на замену ў другім тайме матча апошняга тура Першай лігі супраць «Асіповічаў», чым завяршыў прафесійную кар’еру[15][16][17].

У студзені 2024 года стаў трэнерам у дублі «Дняпра»[18].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Dmytro Tereshchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_tereschenko/
  3. Терещенко перешел в "Днепр", Козлов и Карамушка продлили контракты с клубом (руск.). football.by (23 студзеня 2014). Праверана 3 снежня 2023.
  4. Терещенко, Паулюс и Рупас не подошли "Шахтеру" (руск.). football.by (26 студзеня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  5. «Витебск» может подписать контракт с Терещенко (руск.). by.tribuna.com.
  6. Терещенко и Клещенок подписали контракты с "Днепром" (руск.). football.by (5 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт (руск.). by.tribuna.com.
  8. Еще один экс-футболист "Днепра" перешел в "Гомель" (руск.). football.by (25 студзеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  9. "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  10. "Гомель" продлил контракты с Терещенко и Милевским (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Терещенко покинул "Гомель" (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  13. Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  15. Дмитрий Терещенко проведет прощальный матч за "Днепр" (руск.). football.by (21 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  16. Дмитрий Терещенко: "Радостно, что "Днепр" вышел в высшую лигу и грустно от последнего матча в карьере" (руск.). football.by (25 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  17. Дмитрий Терещенко: "Мирослав Ромащенко как-то подарил щитки и спартаковскую сумку" (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  18. Дмитрий Терещенко стал помощником Евгения Молчана в тренерском штабе дубля "Днепра" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 1 красавіка 2024.