Дзяніс Віктаравіч Грачыха

беларускі футбаліст

Дзяніс Грачыха (нар. 22 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ) і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзяніс Грачыха
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Віктаравіч Грачыха
Нарадзіўся 22 мая 1999(1999-05-22)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Жэніс
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 30 (0)
2019   Беларусь Рух (Брэст) 13 (4)
2019—2021 Беларусь Рух (Брэст) 64 (13)
2022 Беларусь Дынама (Мінск) 27 (4)
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 17 (0)
2024—   Казахстан Жэніс (Астана)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (2)
2022— Беларусь Беларусь 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 красавіка 2023

Клубная кар’ера правіць

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[5]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. У якасці іграка асновы дапамог брэсцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, трывала з’яўляючыся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», а неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да канца сезона 2022[9].

У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[10] і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ[11]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года і быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Жэніс»[12].

Міжнародная кар’ера правіць

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

З 2021 года пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).

Дасягненні правіць

  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2022

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д1 Дняпро   4 0
2018 Д1 Дняпро   26 0
2019 (пач.) дубль Дняпро   2 0
2019 Д2 Рух   23 7
2020 Д1 Рух   26 6
2021 Д1 Рух   28 4
2022 Д1 Дынама   27 4
2023 Д1 БАТЭ   17 0

Крыніцы правіць

  1. Denis Grechikho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/denis-grechiho
  3. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  5. "Дняпро" отдал Дениса Гречихо в "Рух" (руск.). football.by (10 красавіка 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  6. "Рух" выкупил у "Дняпро" права на Гречихо (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  7. Синенко, Виллиам и Гречихо стали игроками минского "Динамо" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  8. Гречихо и Виллиам покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 чэрвеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  9. Гречихо подписал новый контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  10. Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (руск.). football.by (2 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  11. Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  12. БАТЭ подтвердил аренду Гречихо в "Женис" (руск.). football.by (10 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.