Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Ясковіч)

Дзяніс Ясковіч (нар. 30 жніўня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.

Футбол
Дзяніс Ясковіч
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч
Нарадзіўся 30 жніўня 1995(1995-08-30)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Акжайык
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2013—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 27 (2)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 24 (1)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2017—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 57 (2)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 3 (0)
2020 Беларусь Гарадзея 22 (1)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (3)
2022 Беларусь Мінск 27 (0)
2023— Казахстан Акжайык (Уральск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 сакавіка 2023.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», першым трэнерам быў бацька, былы ігрок зборнай Беларусі Сяргей Іванавіч Ясковіч. З 2011 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах гуляў у барысаўскім БАТЭ, пасля вярнуўся ў «Дынама». Сезоны 2015 і 2016 правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы.

У лютым 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[2]. У клубе выступаў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, але на поле так і не выйшаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[3] і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2019 быў асноўным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[4].

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, але неўзабаве стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[6] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», з якой хутка падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе гарадзейскай каманды.

У пачатку 2021 года некаторыя час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама», а пазней далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Быў трывалым іграком асновы сталічнай каманды. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[9], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[10].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Акжайыка» з другога дывізіёна Казахстана[11].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   3 0
2012 дубль Дынама   ? ?
2013 дубль БАТЭ   15 0
2014 дубль БАТЭ   26 1
2015 Д2 Бяроза-2010   27 2
2016 Д2 Зорка-БДУ   24 1
2017 (1) дубль Славія   12 1
2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ   13 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ   27 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ   14 0
2019 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   3 0
2020 Д1 Гарадзея   22 1
2021 Д2 Крумкачы   29 3
2022 Д1 Мінск   27 0

Зноскі

СпасылкіПравіць