Дом По́лякаў — помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Мяснікова, 76. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

даходны дом
Дом Полякаў
53°53′40,20″ пн. ш. 27°32′28,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектычны кірунак
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143шыфр 713Г000143
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Дом Полякаў у пачатку XX ст.
 
Нямецкія жаўнеры на фоне Дома Полякаў у часе Другой сусветнай вайны

Будынак збудаваны ў 1903 годзе на тагачаснай Новамаскоўскай вуліцы (цяпер Мяснікова) як даходны дом. Уласнасць Веніяміна і Перлы Полякаў, а неўзабаве дом перайшоў ва ўласнасць Яўрэйскага цэнтральнага дабрачыннага таварыства[1]. З 1904 годзе ў будынку месціцца 7-е жаночае вучылішча (двухкласнае з трэцім рукадзельным класам) і 5-е аднакласнае прыходскае вучылішча. Пазней у ім месцілася 3-е жаночае габрэйскае вучылішча[2].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да 1939 года ў доме жыў беларускі пісьменнік Янка Маўр. Пісьменніку з сям’ёй належалі тры пакоі з агульнай кухняй на трэцім мансардным паверсе. На першым і другім паверсе месцілася сярэдняя школа № 31[3].

 
Другая сусветная вайна, 1941 г.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак перапланіраваны пад жылы дом, у ім жылі супрацоўнікі Інстытута замежных моў[2].

У 1990 годзе пачалася рэстаўрацыя будынка, якая скончылася ў 1998 годзе, былі прыбудаваныя 2 паверхі[2]. Падчас рамонту з дома знялі гістарычную ляпніну, што выклікала вялікі скандал. Зрабілі новую ляпніну, але няякасна, яна не адпавядала праекту цалкам. Яе наляпілі на фасад проста на фарбу, без адмысловых мацаванняў — анкераў. З тых часоў ляпны дэкор быў пашкоджаны ў часе замацавання падсвятлення на будынак. Праржавеў і дэкаратыўны цыбулепадобны элемент пад балконам[4].

Увесну 2019 года камісія, якая абследавала галоўны фасад, выявіла праблему з ляпным дэкорам і вырашыла часова прыпыніць капітальны рамонт галоўнага фасада. Ляпны дэкор будзе амаль цалкам заменены, для чаго «Белрэстаўрацыя» зняла злепкі. Новая ляпніна будзе наноў мацавацца на будынак на спецыяльныя растворы і анкеры. Акрамя таго будзе выканана тое, што не было выканана паводле праекта 1990-х гадоў[4].

Архітэктура

правіць
 
Цэнтральная частка галоўнага фасада з балконам

Першапачаткова двухпавярховы, а цяпер чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Яго цэнтральная частка вылучалася мезанінам з лучковым атыкавым франтонам, трайным акном і балконам з ажурнай агароджай чыгуннага ліцця. Фасады члянёны двума карнізнымі паясамі і плоскімі пілястрамі з іанічнымі капітэлямі. Вокны першага паверха прамавугольныя, другога — паўцыркульныя, аздобленыя ліштвамі. На другім паверсе сіметрычна размешчаны 2 невялікія балконы[5].

Зноскі

  1. НГАБ, Апісанне нерухомай маёмасці Мінска 1910
  2. а б в Мясникова улица (руск.). minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2017. Праверана 21 красавіка 2017.
  3. Алена Зуева. Мясникова, 76. Квартира Янки Мавра с красивым балконом и две трагедии из-за любви (руск.). tut.by (27 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  4. а б С дома на Мясникова сняли всю лепнину и декор «самого красивого балкона», но все обещают вернуть Архівавана 9 чэрвеня 2020.
  5. 245. Забудова вуліцы Мяснікова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць