Дом па вуліцы Мяснікова, 38 (Мінск)
Дом па вуліцы Мяснікова, 38 — будынак у Мінску. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Будынак — помнік так званай «цаглянай» архітэктуры з рысамі неагатычнага кірунку. Цяпер у будынку размешчаны Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Мяснікова, 38 | |
---|---|
53°53′51″ пн. ш. 27°32′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы з паўпадвальным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Паверхі аддзелены карнізнымі паясамі. Галоўны фасад сіметрычны, яго цэнтральная частка вылучана ступеньчатым атыкам з двухсхільным у цэнтры пакрыццём. Па вуглах будынак фланкіраваны плоскімі лапаткамі, якія над карнізам утвараюць чатырохвугольныя ў сячэнні вежачкі. На тарцовых фасадах у цэнтры над карнізам размешчаны простыя атыкі. Пад карнізам праходзіць пояс сухарыкаў. Вокны лучковыя без ліштваў.
Зноскі
Літаратура
правіць- 245. Забудова вуліцы Мяснікова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Мяснікова, 38 (Мінск)