Дуднік балотны

Ду́днік балотны (Angelica palustris), або Матачнік балотны[3] (Ostericum palustre)[4] — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі.

Дуднік балотны
Matizna 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Angelica palustris (Besser) Hoffm.(1814)

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5038871
IPNI  837726-1
TPL  kew-2639203

АпісаннеПравіць

Двухгадовая травяністая расліна 50—80 см вышынёй. Сцябло полае, вуглавата-бароздавае. Сцябловае лісце ў ліку 2—4, буйное, шырока трохкутнае; пласцінкі іх каленчата выгнутыя ўніз, двойчы-тройчы пёрыстарассечаныя, з яйкападобнымі, буйна пілаватымі долямі; верхняе лісце з пашыранымі похвамі, адхіленымі ад сцябла. Парасонікі 5—7 см у дыяметры, з 8—30 прамянямі. Плады авальна-даўгаватыя, 4—5 мм даўжынёй[4].

РаспаўсюджаннеПравіць

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі (Алтай, Сібір, Казахстан)[5][6][7].

Ва Украіне расце на балотах, у поймавых лясах — на Палессі, у лесастэпе, звычайны; у стэпе, радзей (па Северскім Данцы і Дняпры з прытокамі)[4].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 236. (руск.) (укр.) 
  5. bgbm.org. (англ.) 
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Маточник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)