Іерыхон
Горад
Від на Іерыхон з поўдня
| ||||||||||||||||||
Іерыхон — горад на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі, на Заходнем беразе ракі Іардан, адзін са старажытных гарадоў Палесціны, найстаражытнейшы горад свету.
Узнік ля р. Іардан у 22 км на паўночны ўсход ад Іерусаліма яшчэ ў неалітычны перыяд на пладароднай раўніне. Гэта быў сталічны горад хананеяў, умацаваны шырокай сцяной, які ляжаў на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў.[2]
Іерыхон першым падвергся нападу яўрэяў пры іх уварванні ў Палесціну, і непрыступныя яго сцены, паводле біблейскага падання, самі рассыпаліся ад гукаў свяшчэнных труб. Адсюль пайшоў выраз «іерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існавання Іерыхон неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. Яго разбуралі не толькі ізраільцяне, але і асірыйцы, вавілонскі цар Навухаданосар II, персы і іншыя. Калі Іўдзея была заваявана Рымскай імперыяй Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку яе галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панавання Візантыі з цягам часу горад стаў занепадаць і ў рэшце рэшт на яго месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха.[2]
Зноскі
- ↑ Projected Mid -Year Population for Jericho Governorate by Locality 2004—2006 Palestinian Central Bureau of Statistics (PCBS).
- ↑ 2,0 2,1 Скарына Ф. Творы:… С. 150.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.150. ISBN 5-343-00151-3.