Жабрыца аднагадовая

Жабры́ца аднагадовая[3][4] (Sēseli ānnuum) — від двухдольных раслін роду Жабрыца (Seseli) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Жабрыца аднагадовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Seseli annuum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1522196
IPNI  848452-1
TPL  kew-2479536

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая і двухгадовая травяністая расліна. Вышыня ад 10 да 60 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, валодае моцным пахам. Сцябло рабрыстае, мягкаапушанае, часам чырванаватага або злёгку жаўтаватага колеру. Лісце тройчы перыстарассечанае, шэра-зялёнае, з похвавымі хвосцікамі. Кветкі сабраны ў складаныя парасонавыя суквецці, белыя або ружаватыя, з пяццю пялёсткамі. Плады — сямянкі з вострымі рабрынкамі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Еўрапейскі від. Святлалюбная расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Часцей за ўсё сустракаецца ў травяністых супольнасцях другасных стэпаў разам з аўсяніцай і каласоўнікам, па ўзлесках цеплалюбівых дуброў, на пустках, каля дарог. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5]. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень[5].

Цвіце з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны верасня.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б Жабрица однолетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Жабрица однолетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)