Жарушнік балотны

від раслін

Жару́шнік балотны[3] (Rorippa palustris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Жарушнік балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rorippa palustris (L.) Besser, 1822


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23006
NCBI  50498
EOL  583935
GRIN  t:316809
IPNI  90720-3
TPL  kew-2417173

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 (да 100) см. Сцябло адно ці некалькі, прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце чаргаванае. Ніжняе лісце лірападобнай формы, на чаранках, верхняе — перыста-рассечанае, з вушкамі каля асновы, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтага колеру. Пялёсткі кветак (4)[4] аднаго памеру з чашалісцікамі. Плод — стручок, злёгку сагнуты, часам амаль шарападобнай формы.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), Паўночнай Амерыкі, на Кубе і Гаіці[5]. Натуралізаваўся ў Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыкі[5]. Расце на балотах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на ўзлесках і забалочаных лугах, пустках, каля дарог[4]. Цвіце ў чэрвеніверасні. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень. Гіграфіт і эўтроф[4].

Лекавая расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б в г Жерушник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Жерушник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)