Жыгалка асенняя, Жыгалка звычайная (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі.
Жыгалка асенняя |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Stomoxys calcitrans (Linnaeus, 1758)
|
Сінонімы |
---|
- Conops calcitrans Linnaeus, 1758
- Musca occidentis Walker, 1853
- Stomoxis dira Robineau-Desvoidy, 1830
- Stomoxis inimica Robineau-Desvoidy, 1830
- Stomoxys cybira Walker, 1849
- Stomoxys parasita Fabricius, 1781
|
|
Паводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300—400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі.
Распаўсюджанне
правіць
Пашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Колькасць павялічваеіша ў канцы лета — пачатку восені (мухі становяцца «лютымі»).
- Жыгалка асенняя // БЭ ў 18 тамах. Т. 6. Мн., 1998, С. 460