Жэ́ймей (літ.: Žeimiai, гістарычная беларускай назва — Жэ́ймы) — мястэчка ў Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Ланкяса.

Мястэчка
Жэймей
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жэймы
Вышыня цэнтра
67 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Жэймей на карце Літвы
Жэймей (Літва)
Жэймей

ГісторыяПравіць

Упершыню ўпамінаецца пад 1319 годам у «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага пры апісанні пераможнай бітвы вялікага князя літоўскага Гедзіміна над войскам крыжацкага маршалка Генрыха фон Плоцке. 1-е верагоднае ўпамінанне адносіцца да 1363, калі Жэймы былі спалены крыжакамі вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Вінрыха фон Кніпродэ. Потым Жэймы ўпамінаюцца пад 1365, 1379 і 1384 гадам.

У другой палове XV ст. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір падараваў Жэймы хану «Сихъдохъману» (відаць, хану Вялікай Арды Сеід-Ахмеду(руск.) бел.). Маёнткам валодалі таксама яго сыны і ўнукі, якія прадалі Жэймы панам Завішам. Апошнія валодалі Жэймамі ў XVI—пачатку XVII ст. У пачатку XVI ст. пабудаваны драўляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. У XVI ст. ён перароблены на кальвінскі збор, пры якім адчынена школа. У пачатку XVII ст. кароткі час дзейнічала друкарня, у якой Якубас Маркунас выдаў кнігу Паўла Гілёўскага «Выклад катэхізіса» («Wykład Katechizmu», 1605; некаторыя вучоныя мяркуюць, што кніга выдадзена ў Вільні). У 1631 у выніку судовага працэсу, распачатага касцельнымі ўладамі, збор перароблены на касцёл. У 1748 годзе Жэймы атрымалі прывілей на таргі, з 1777 вядома парафіяльная школа.

У XVIIXVIII стст. мястэчкам валодалі Мядэкшы, у 1780 набыта інфлянцкім біскупам Юзафам Касакоўскім, які ў 1787 пабудаваў тут палац.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.

НасельніцтваПравіць

Дынаміка насельніцтва з 1865 па 2011
1865*[1] 1970пер.[2] 1983[3]
247 715 893
1987[4] 2001пер. 2011пер.
1 021 962 860
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

СлавутасціПравіць

 
Сядзіба Касакоўскіх

Вядомыя асобыПравіць

На цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваны архітэктар Вацлаў Міхневіч, па чыім праекце 1899 года ён і быў пабудаваны[5].

Зноскі

  1. Жеймы. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 222
  2. Žeimiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 879 psl.
  3. Žeimiai. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1984. T.XII: Vaislapėlis-Žvorūnė, 480 psl. (літ.) 
  4. Žeimiai. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 642 psl. (літ.) 
  5. Nijolė Lukšionytė Michnẽvičius Vaclovas (літ.) . Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (25 мая 2009). Праверана 1 сакавіка 2018.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць