Жэймей

(Пасля перасылкі з Жэймы)

Жэ́ймей (літ.: Žeimiai, гістарычная беларускай назва — Жэ́ймы) — мястэчка ў Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Ланкяса.

Мястэчка
Жэймей
літ.: Žeimiai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жэймы
Вышыня цэнтра
67 м
Насельніцтва
  • 860 чал. (2011)
Часавы пояс
Жэймей на карце Літвы
Жэймей (Літва)
Жэймей

Гісторыя

правіць

Упершыню ўпамінаецца пад 1319 годам у «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага пры апісанні пераможнай бітвы вялікага князя літоўскага Гедзіміна над войскам крыжацкага маршалка Генрыха фон Плоцке. Першае верагоднае ўпамінанне адносіцца да 1363 года, калі Жэймы былі спалены крыжакамі вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Вінрыха фон Кніпродэ. Потым Жэймы ўпамінаюцца пад 1365, 1379 і 1384 гадамі.

У другой палове XV стагоддзя кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір падараваў Жэймы хану «Сихъдохъману» (відаць, хану Вялікай Арды Сеід-Ахмеду  (руск.)). Маёнткам валодалі таксама яго сыны і ўнукі, якія прадалі Жэймы панам Завішам. Апошнія валодалі Жэймамі ў XVI — пачатку XVII стагоддзяў. У пачатку XVI стагоддзя пабудаваны драўляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. У XVI стагоддзі ён перароблены на кальвінскі збор, пры якім адчынена школа. У пачатку XVII стагоддзя кароткі час дзейнічала друкарня, у якой Якубас Маркунас выдаў кнігу Паўла Гілёўскага «Выклад катэхізіса» («Wykład Katechizmu», 1605; некаторыя вучоныя мяркуюць, што кніга выдадзена ў Вільні). У 1631 годзе ў выніку судовага працэсу, распачатага касцельнымі ўладамі, збор перароблены на касцёл. У 1748 годзе Жэймы атрымалі прывілей на таргі, з 1777 года вядома парафіяльная школа.

У XVII—XVIII стагоддзях мястэчкам валодалі Мядэкшы, у 1780 годзе набыта інфлянцкім біскупам Юзафам Касакоўскім, які ў 1787 годзе пабудаваў тут палац.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва

правіць
Дынаміка насельніцтва з 1865 па 2011
1865*[1] 1970пер.[2] 1983[3]
247 715 893
1987[4] 2001пер. 2011пер.
1 021 962 860
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

Славутасці

правіць
 
Сядзіба Касакоўскіх

Вядомыя асобы

правіць

На цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваны архітэктар Вацлаў Міхневіч, па чыім праекце 1899 года ён і быў пабудаваны[5].

Крыніцы

правіць
  1. Жеймы. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 222
  2. Žeimiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 879 psl.
  3. Žeimiai. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1984. T.XII: Vaislapėlis-Žvorūnė, 480 psl.  (літ.)
  4. Žeimiai. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 642 psl.  (літ.)
  5. Nijolė Lukšionytė. Michnẽvičius Vaclovas (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (25 мая 2009). Праверана 1 сакавіка 2018.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць