Загай
Зага́й[1] (трансліт.: Zahaj, руск.: Загай) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка.
Вёска
Загай
|
Назва
правіцьНазва абазначае месцазнаходжанне «за гаем».
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя ўласнасць Ратынскіх[2].
Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Загай», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Тут месціўся нямецкі гарнізон, які 17 траўня 1944 года быў разбіты партызанскай брыгадай «Буравеснік»[3]. 57 дамоў з 71 у часе вайны былі спалены[4].
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 11 двароў, 78 жыхароў
- 1858 год — 83 рэвізскія душы
- 1897 год — 54 двары, 321 жыхар
- 1908 год — 48 двароў, 393 жыхары
- 1917 год — 72 двары, 424 жыхары
- 1960 год — 339 жыхароў
- 2002 год — 69 двароў, 149 жыхароў
- 2009 год — 122 жыхары
- 2019 год — 128 жыхароў[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1895, с. 257.
- ↑ ГВБ 2013, с. 141.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 28 мая 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Загай // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 141. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Zagaj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 257.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх