Задзвея

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Задзве́я[1] (трансліт.: Zadzvieja, руск.: Задвея) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на рацэ Дзвеі.

Вёска
Задзвея
Лядоўня
Лядоўня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 97 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225343
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807026
Задзвея на карце Беларусі ±
Задзвея (Беларусь)
Задзвея
Задзвея (Брэсцкая вобласць)
Задзвея

Гісторыя

правіць

Вядома з XV стагоддзя як маёнтак у Новагародскім павеце, належаў Чамровічам, з 1464 года да 1471 года — Гаштольдам.

У XVII—XVIII стагоддзях маёнтак Задзвея — уласнасць шляхцічаў Макушынскіх і Чачотаў. Чачоты пабудавалі тут касцёл і палац (не захаваліся).

 
Касцёл, пачатак XX ст.

У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся фальварак Задзвея, у якім 11 дамоў, 41 жыхар.

На пачатку Другой сусветнай вайны, у 1939 годзе мясцовасць занята Чырвонай Арміяй і далучана да БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.

З канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 годзе зноў занята Чырвонай Арміяй. На франтах 2-й сусветнай вайны загінула 28 вяскоўцаў.

З 8 студзеня 1954 года ў Гарадзішчанскім раёне Брэсцкай вобласці. Да 20 мая 1957 года ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], пасля — у склад Галынкаўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

Інфраструктура

правіць
  • Магазін
  • Сярэдняя школа (з 1986 года працуе краязнаўчы музей)

Насельніцтва

правіць
  • 1 двор, 32 жыхары (1909)
  • 134 дамы, 778 жыхароў (1921)
  • 961 жыхар (1959)
  • 719 жыхароў (1970)
  • 166 двароў, 265 жыхароў (1998)
  • 131 гаспадарка, 237 жыхароў (2005)

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць