Захар Уладзіміравіч Волкаў
Захар Волкаў (нар. 12 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Захар Уладзіміравіч Волкаў | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.
У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша»[4], дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[10]. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах[11].
У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу[13]. У лютым 2023 года арэнды была спынена, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сезона 2023 у якасці асноўнага іграка барысаўчан.
У ліпені 2023 года перайшоў у «Хімкі» на рэгулярнай аснове[15].
Міжнародная кар’ера
правіць11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Палітычныя погляды
правіцьПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 (1) | Д3 | Віцебск-2 | 7 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Віцебск | 2 | 0 | |
2015 | дубль | Віцебск | 23 | 4 | |
2016 (1) | дубль | Віцебск | 14 | 2 | |
2016 (2) | Д2 | Орша | 14 | 0 | |
2017 | Д1 | Нафтан | 26 | 4 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 18 | 1 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 22 | 1 | |
2020 | Д1 | БАТЭ | 16 | 0 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 5 | 0 | |
2021/22 (2) | Д1 | Хімкі | 12 | 1 | |
2022/23 (1) | Д1 | Хімкі | 10 | 0 | |
2023 (1) | Д1 | БАТЭ | 13 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ Zakhar Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zakhar Volkov // FBref
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
- ↑ Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Волков продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 лістапада 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно (руск.). football.by (6 жніўня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года (руск.). football.by (14 кастрычніка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения (руск.). football.by (24 верасня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки" (руск.). football.by (1 жніўня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023. Праверана 6 лютага 2023.
- ↑ Захар Волков перешел в "Химки" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.