Юрок звычайны (Fringilla montifringilla) — від пеўчых птушак з сямейства ўюрковых.

Звычайны юрок
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fringilla teydea Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179167
NCBI  36255
EOL  1052105
FW  373098

З усіх уюрковых у яго назіраюцца найбольш выяўленыя пералётныя паводзіны.

Біялагічнае апісанне правіць

Песня ўюрка

Велічыня ўюрка адпавядае велічыні вераб’я. Маса 19-25 г. У зімовы час ва ўюрка-самца галава, шыя і пярэдняя частка спіны афарбаваныя ў карычнева-шэры колер. Улетку яны становяцца чорнымі. Грудзі круглы год аранжавага колеру. На кончыку хваста ва ўюрка белае апярэнне. У самак нашмат больш сціплая расфарбоўка. У іх карычняватая галава з цёмнымі палоскамі на верхняй частцы. Карычневай з’яўляецца і спіна, а грудзі менш яркага аранжавага колеру, чым у самца.

Песня — нягучнае скрыпучае шчабятанне, сканчаецца рэзкім «чжжж», крык — працяглае «кеўк», у палёце — рэзкае «чы-чы» або «вжяя».

Арэал правіць

Гняздуецца ў краінах Скандынавіі і ў Расіі ад Кольскага паўвострава на захадзе да Ахоцкага мора на ўсходзе, у паўднёвай лесатундры і лясной зоне, аддае перавагу змешаным лясам. Зімуе на поўдні Заходняй Еўропы, у Турцыі, Іране, Туркменістане, на ўсходзе Кітая, у Карэі, Японіі.

У сваім арэале ён найбольш часта гняздуецца пасля пячураўкі-будаўнічка (Phylloscopus trochilus), аднак падчас пералётаў ён цалкам пакідае месцы гнездавання.

Месцы пасялення правіць

Тайговы від, гняздуецца ў іглічных лясах. На поўначы арэалу дасягае паўднёвай тундры, на поўдні імкнецца ў вышыні, да мяжы бярозавага крывалессяна вышыні 3000 м, асобныя ізаляваныя месцы гнездавання існуюць у зоне змешаных лясоў, у лесастэпе.

Колькасць правіць

У Еўропе гнездавую папуляцыю ацэньваюць у 13-22 млн пар і 39-66 млн асобін[1]. Улічваючы, што ў Еўропе размешчана 25-49% плошчы гнездавога арэалу, папярэдняя адзнака агульнай колькасці віду складае 79-264 млн асобін[2].

Гнездаванне правіць

 
Яйкі Fringilla montifringilla

На месцы гнездавання прылятае ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка.

Гняздо размяшчае на дрэвах на вышыні 2-5 м. Гняздо больш масіўнае і больш друзлае, чым у берасцянкі. Сценкі гнязда шчыльныя і адносна тоўстыя, зробленыя з травяністых сцеблаў і моху, звонку пакрытыя лішайнікамі і кавалачкамі бяросты. Латок высланы поўсцю, пер’ем і раслінным пухам. Кладка складаецца з 5-7, часцей за 6 яек, падобных яйкам берасцянкі (Fringilla coelebs), але маюць больш зялёны асноўны фон, малюнак больш дробны і бледны. Памеры яек: 17-22 х 14-15 мм.

Вылет з месцаў гнездавання адзначаецца ў верасні — першай палове кастрычніка.

Выкарыстанне правіць

Яшчэ ў XIX стагоддзі ў Заходняй Еўропе юркоў часам лавілі дзеля «смачнага, некалькі ялкавага» мяса[3].

Зноскі

  1. BirdLife International. Birds in Europe: population estimates, trends and conservation status. — Cambridge, UK: BirdLife International, 2004. — 374 pp. (BirdLife Conservation Series No. 12).
  2. BirdLife International 2012. Fringilla montifringilla. In: IUCN 2012. IUCN Red List of Threatened Species. Version 2012.2. <www.iucnredlist.org>. Downloaded on 17 January 2013.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013.
  3. Холодковский Н.А., Силантьев А.А. Птицы Европы. Практическая орнитология с атласом европейских птиц. Часть II. — СПБ: Издание А.Ф. Девриена, 1901. — С. 312. — 608 с.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с. ISBN 83-01-13187-X
  • Арлотт Н., Храбрый В. Птицы России: Справочник-определитель. — СПб.: Амфора, 2009. — С. 388. — 446 с. — ISBN 978-5-367-01026-8.

Спасылкі правіць