Зоркаўка дуброўная
Зо́ркаўка дуброўная[4], Зоркаўка лясная[5] (Stellaria nemorum) — від кветкавых раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Зоркаўка дуброўная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьЗорка дубраўная, зоркаўка дуброўная, зоркаўка лясная, зоркаўка гаёвая[6].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[4] см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і штаце Джорджыя (ЗША), натуралізавалася ў іншых рэгіёнах з умераным кліматам[7].
Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[8]. Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна[8].
Ахоўваецца на тэрыторыі Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей Украіны[8].
Сінонімы
правіць- Alsine media var. nemorum (L.) Kuntze, 1898
- Alsine nemorum (L.) Schreb., 1771
- Cerastium nemorum (L.) Crantz, 1766
- Hylebia nemorum (L.) Fourr., 1868
- Stellaria ciliata Vahl ex Pers., 1805
- Stellaria limitanea Standl., 1940
- Stellaria media var. nemorum (L.) Kuntze, 1891
- Stellaria nemoralis Salisb., 1796
- Stellaria nemorum var. bracteata Fenzl, 1842
- Stellaria nemorum var. subebracteata Fenzl, 1842
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 421.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Taxon: Stellaria nemorum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ а б в Звездчатка дубравная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Мазан І. П. Зоркаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 376. — 522 с. — 10 000 экз.
- Шишкин, Б. К. Род 461. Звездочка — Stellaria L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. VI. — С. 394—395. — 956 + XXXVI с. — 5 200 экз.
Спасылкі
правіць- Звездчатка дубравная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)