Зуйкі (Charadrius) — род птушак сямейства сяўцовых, атрад сеўцападобныя. Жывуць на ўсіх мацерыках акрамя Антрактыды. На Беларусі 3 віды зуйкоў: гальштучнік (занесены ў Чырвоную кнігу), хрустан і зуёк малы.

Зуйкі

Гальштучнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176503
NCBI  50391
EOL  45509154
FW  124209

Апісанне

правіць

Сярэдняга памеру або дробныя птушкі (15—25 см) шчыльнага целаскладу (маса 30—90 г.), з адносна кароткай і прамой дзюбай, кароткай шыяй, доўгімі завостранымі крыламі, доўгім клінаватым хвастом і кароткімі нагамі. Задні палец адсутнічае.

Як правіла, афарбоўка верхняй часткі цела заступніцка-шараватая, пясочная альбо глініста-бурая, рэдка са стракацінкамі. Ніз белы альбо рудаваты з шэрым адценнем. У большасці відаў у апярэнні ёсць малюнак у выглядзе чорных палос на грудзях або паласатага «нашыйніка».

Зноскі

  1. Снежный зуёк · Charadrius nivosus · (Cassin, 1858) Архівавана 30 кастрычніка 2020. на сайте Xeno-canto

Літаратура

правіць