Невялікая птушка, крыху буйнейшая за вераб’я, трапляецца на пясчаных або галечнікавыя участках на берагах рэк, азёр і мораў. Пералётная птушка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, адзначана на водмелях і берагах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож.
Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела белы, на валлі ёсць папярочная паласа чорнага колеру, якая нагадвае гальштук (ад чаго птушка і атрымала сваю назву). Цемя чарнявае, лоб белы, абмежаваны знізу чорнай паласой, якая праходзіць праз вочы. Колер ног і пачатку дзюбы — памяранцава-жоўты. На ўнутраным баку крыла белая паласа, якую відаць у палёце.
Гняздо гальштучніка выглядае як невялікая рытвінка ў пяску, часам з валікам з каменьчыкаў. Самка адкладае 4 жаўтлявых з цёмнымі плямкамі яйкі.
Зноскі
↑Гальштучнік, Зуёк вялікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.7