Зуёк марскі[1] (Charadrius alexandrinus) — птушка роду зуйкі (Charadrius) з сямейства Сяўцовыя (Charadriidae).

Зуёк марскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius alexandrinus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176510
NCBI  50392
EOL  1049344
FW  335304
Charadrius alexandrinus

Невялікая птушка памерам з вераб’я, жыве на адкрытых і нізінных узбярэжжах саланаватых і салёных вадаёмаў. Пералётная птушка.

У самца афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая з рудаватым каркам, ніжні бок цела, лоб і паласа над вачыма белыя, ад дзюбы праз вочы ідзе чорная паласа, цемя таксама чорныя. Па баках грудзей маюцца дзве цёмныя плямы, ногі і дзюба  — чорнага колеру. Расфарбоўка самкі амаль такая ж, толькі на цемені адсутнічае чорны колер.

Гняздо марской зуйкі выглядае як невялікае паглыбленне з каменьчыкамі ці абломкамі ракавін. Самка адкладае 3 бледна-аліўкавыя або глініста-жаўтлявыя з цёмнымі крапінкамі Яйкі.

Зноскі

  1. Зуйкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).