Зюзнік еўрапейскі
Зю́знік еўрапейскі[3][4] (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду Зюзнік (Lycopus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.
Зюзнік еўрапейскі | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
НазвыПравіць
Зюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік[4].
Батанічнае апісаннеПравіць
Сцябло бароздавае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланчэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[5].
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
Еўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[6].
Расце, у т.л. па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках.
ВыкарыстаннеПравіць
Лекавыя ўласцівасціПравіць
Для лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення.
Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд.
Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне.
Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках.
Прымаюць ўнутрана[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Вовконіг європейський — Lycopus europaeus — Зюзник европейский
- ↑ а б Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Кудрашова М. Г. Зюзнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 382.
СпасылкіПравіць
- Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Верес, вероніка лікарська, вовконіг європейський, вовчуг польовий: опис рослин
- Корисні властивості зюзника європейського