Зіновій Пятровіч Салаўёў
Зіновій Пятровіч Салаўёў (10 (22) лістапада 1876, Гродна — 6 лістапада 1928, Масква) — медык, адзін з арганізатараў савецкага аховы здароўя, намеснік наркама аховы здароўя РСФСР.
Зіновій Пятровіч Салаўёў | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
10 (22) лістапада 1876 |
Смерць |
6 лістапада 1928[1] (51 год) |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | урач |
Месца працы | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і обер-афіцэра, калежскага сакратара, чыноўніка губернскага праўлення. У Гродне сям’я жыла да 1881 года. Дзяцінства правёў ва Уфе, а затым у Сімбірску. Скончыў у 1897 годзе гімназію, дзе вучыўся ў адным класе з братам Леніна Дзмітрыем Ільічом Ульянавым. Быў рэпетытарам вядомага паэта «Срэбнага стагоддзя» Веліміра Хлебнікава. У 1897 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта, які скончыў у 1904 годзе. Быў добраахвотнікам таварыства Чырвонага Крыжа ў руска-японскую вайну. Пазней працаваў санітарным лекарам у Сімбірскім земстве. У канцы 1906 годзе атрымлівае запрашэнне ў Саратаў на пасаду лекара-эпідэміёлага губернскай земскай управы.
У 1898 годзе ўступіў у РСДРП і неўзабаве за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны. У 1908 годзе арыштаваны зноў у Саратаве за актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху і па прысудзе царскага суда сасланы ў 1909 годзе на тры гады ў Валагодскую губерню ў Вусць-Сысольск (Сыктыўкар), адкуль у 1912 годзе пераведзены ў Вялікі Усцюг. Неўзабаве вызвалены з-пад нагляду паліцыі за заканчэннем тэрміну спасылкі і накіраваны ў Казань, куды не прыбыў. У спасылцы захварэў на сухоты. Па запрашэнні знаёмых земскіх лекараў прыехаў у Маскву і пачаў працаваць сакратаром «Лігі барацьбы з сухотамі». У 1916 годзе як сакратар медычна-санітарнага аддзела Усерасійскага земскага саюза займаецца пашырэннем здраўніцы Чырвонага Крыжа ў Ай-Данілу (Крым) для лячэння воінаў, хворых на сухоты.
Восенню 1917 года ўваходзіць у ваенна-рэвалюцыйны камітэт Хамоўніцкага раёна Масквы, удзельнічае ў арганізацыі кастрычніцкага ўзброенага паўстання. У пачатку 1918 года — загадчык аддзела аховы здароўя Народнага камісарыята ўнутраных спраў. 11 ліпеня 1918 года зацверджаны намеснікам наркама аховы здароўя, начальнікам аддзела грамадзянскай медыцыны створанага Народнага камісарыята аховы здароўя. У 1920—1928 гадах начальнік Галоўнага Ваенна-санітарнага ўпраўлення Чырвонай Арміі.
З 1919 года старшыня выканкама Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (РТКК). Пад яго кіраўніцтвам Чырвоны Крыж забяспечваў харчаванне 30 тыс. дзяцей у пацярпелых ад голаду раёнах Паволжа, Казахстана і Крыма. РТКК каардынавала аказанне дапамогі ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа, пад эгідай якога былі аб’яднаны амерыканская адміністрацыя дапамогі, Міжнародны альянс «Выратуем дзяцей», шэраг рэлігійных дабрачынных таварыстваў.
Па яго ініцыятыве і пры актыўным удзеле была створана Служба здароўя юных піянераў (1924), піянерскі лагер-санаторый «Артэк» у Крыме (1925) і шэраг дзіцячых аздараўленчых устаноў[2].
Зноскі
- ↑ а б в Соловьёв Зиновий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Салаўёў Зіновій Пятровіч
ЛітаратураПравіць
- Салаўёў Зіновій Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Соловьёв, Зиновий Петрович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)