Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі

(Пасля перасылкі з КСМБ)

Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі
Лідар Першы сакратар ЦК ЛКСМБ
Дата заснавання 24 верасня 1920[1]
Дата роспуску 6 снежня 1991
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Колькасць членаў

1 516 715 чалавек (на 1 студзеня 1986)[2]

Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага Сцяга
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Вышэйшы орган ЛКСМБ — з’езд ЛКСМБ, паміж з’ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ.

ГісторыяПравіць

З 25 па 27 снежня 1918 года ў Смаленску адбыўся з’езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 г. былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацку і іншых[3].

24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).

У чэрвені 1924 года рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.

У снежні 1991 года на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніў існаванне і быў перайменаваны ў «Саюз моладзі Беларусі».

У розныя гады друкаванымі органамі камсамола Беларусі былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць».

Кіраўнікі камсамола БеларусіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць