Казімеж Айдукевіч
Казімеж Айдукевіч (польск.: Kazimierz Ajdukiewicz; 12 снежня 1890 г., Цярнопаль, цяпер Украіна — 12 красавіка 1963 г., Варшава, Польшча) — польскі логік і філосаф. Правадзейны член Польскай АН (з 1952).
Казімеж Айдукевіч | |
---|---|
польск.: Kazimierz Ajdukiewicz | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | Ajdukiewicz |
Дата нараджэння | 12 снежня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1963[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна: | |
Месца працы | |
Альма-матар: | |
Школа/традыцыя: | Львоўска-варшаўская школа |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі, які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі, у сям'і чыноўніка Браніслава Айдукевіча (польск.: Bronisław Ajdukiewicz) і Магдалены Гартнер (польск.: Magdalena Gartner). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове. У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага, логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага. У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля, А. Рэйнаха[en], Л. Нэльсана і Д. Гільберта[9][10].
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы, уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі[9][10].
У 1922—1925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта[9]. У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[11]. У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства[12].
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце, у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)[12]. У 1955 годзе пераехаў у Варшаву, дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі[pl] Польскай акадэміі навук[10][11].
Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу[10].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі(руск.) бел., азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Kazimierz Ajdukiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Kazimierz Ajdukiewicz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
- ↑ 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 9,0 9,1 9,2 Kazimierz Ajdukiewicz. Życiorys twórcy definicji dowodu, wynikania i twierdzenia. // Portal internetowy «zeŚwiata.pl». Праверана 1 лютага 2016.
- ↑ 10,0 10,1 10,2 10,3 Polish Philosophy Page. Kazimierz Ajdukiewicz. // Sito web della Facoltà di Scienze della Formazione dell' Università degli Studi di Catania. Праверана 1 лютага 2016.
- ↑ 11,0 11,1 Кондаков Н. И. Логический словарь-справочник. 2-е изд. — М.: Наука, 1975. — 720 с. — С. 18.
- ↑ 12,0 12,1 Айдукевіч Казімеж. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
ЛітаратураПравіць
- Айдукевіч Казімеж. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімеж Айдукевіч