Канды́к, эрытроніум[3] (Erythronium) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Кандык
Dent-de-chien.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erythronium L., Sp. Pl. 1: 305 (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42926
NCBI  49641
EOL  44484
IPNI  24241-1

Батанічнае апісаннеПравіць

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны. Цыбуліна мае яйцападобна-цыліндрычную форму. Сцябло прамое. Лісце (іх 2) простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем і клінападобнае каля асновы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовага, пурпуровага, белага або жоўтага колеру, часцей за ўсё па адной на верхавінцы сцябла. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Эфемероіды ва ўмераных зонах горных лясоў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Любяць зацененыя месцы.

ВідыПравіць

Паводле сайта The Plant List род налічвае 29 відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэннеПравіць

Дэкаратыўныя расліны. Цыбуліны некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць