Капліца Святога Антонія (Прошкава)

Капліца Святога Антонія — каталіцкі храм у Беларусі, у вёсцы Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва. Адноўлена ў канцы XX ст.

Славутасць
Капліца Святога Антонія
Прошкава. Драўляны касцёл (01).jpg
55°14′05″ пн. ш. 28°03′43″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Прошкава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000411шыфр 213Г000411

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр’ер касцёла

Прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай у вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца двух’ярусная чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балкон хораў, падтрыманы двума слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур.

ЛітаратураПравіць

  • Капліца святога Рафаіла // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 128.
  • Касцёл Іаана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 237.

СпасылкіПравіць