Капліца Святой Барбары (Высокае)

Капліца Святой Барбары — капліца на пагорку ў паўночна-заходняй ускраіне горада Высокае. Помнік архітэктуры барока.

Славутасць
Капліца Святой Барбары
52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Высокае
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1772 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000035шыфр 113Г000035
Map

Гісторыя правіць

Капліца ўзведзена ў 1772 г. на месцы старога касцёла, фундаванага ў XV ст. Вітаўтам, і, верагодна, спраектавана аўтарам Троіцкага касцёла ў Воўчыне ці па яго падабенству. Пасля закрыцця Воўчынскага касцёла яго маёмасць у 1869 г. была перанесена ў капліцу.

Архітэктура правіць

Грані капліцы раскрапаваны плоскімі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза. Унутры сцены аздоблены ляпным раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі воінскіх даспехаў. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры з ажурнай разной агароджай. Невялікі 8-гранны аб'ем яшчэ ў 1970 меў шатровы дах з фігурным ліхтаром (чыгуннае ліццё).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць