Капліца з драўлянай скульптурай (Гальшаны)
Капліца з драўлянай скульптурай — прыдарожная капліца ў аграгарадку Гальшанах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы паселішча, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка.
Славутасць | |
Капліца з драўлянай скульптурай | |
---|---|
54°15′13″ пн. ш. 26°01′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Гальшаны |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Ашмянскі |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | 1897 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000065 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў XVIII стагоддзі[1] (па іншых звестках — 1897 годзе[2]) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьЗ’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста[2].
-
Капліца, да 1915 года.
-
Вуліца Замкавая, 1916 год.
-
Капліца, 1930—1939 гады.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.