Карл Вільгельм Купфер
Карл Вільгельм Купфер (ням.: Karl Wilhelm von Kupffer, лат.: Kārlis Vilhelms Kupfers; 2 (14) лістапада 1829, Lestene[d] — 16 снежня 1902[1], Мюнхен) — нямецкі анатам, гістолаг, доктар медыцыны.
Карл Вільгельм Купфер | |
---|---|
ням.: Karl Wilhelm von Kupffer | |
Дата нараджэння | 2 (14) лістапада 1829 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1902[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Herrmann Kupffer[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, урач, выкладчык універсітэта, анатам |
Навуковая сфера | анатомія, гісталогія і эмбрыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон |
Вядомыя вучні | Eugen Albrecht[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Курляндыі, вывучаў медыцыну ў Дэрпце, дзе быў вучнем знакамітага Фрыдрыха Бідэра. У 1854 годзе стаў доктарам медыцыны. З 1856 па 1866 год — празектар і экстраардынарны прафесар у Дэрпцкім універсітэце. У 1866—1876 гадах — ардынарны прафесар у Кільскім універсітэце, у 1876—1880 — у Кёнігсбергу, а з 1880 года — у Мюнхенскім універсітэце.
Купфер напісаў шмат прац па апісальнай і параўнальнай анатоміі. Асабліва вядомыя яго даследаванні, праведзеныя сумесна з Бідэрам, аб будове спіннога мозгу і інш.
У гонар Купфера названы клеткі Купфера — спецыялізаваныя макрафагі печані, асноўнай функцыяй якіх з’яўляецца захоп і перапрацоўка старых нефункцыянальных клетак крыві.
Атрымаў званні рыцара Karl Wilhelm Ritter von Kupffer (1889).
Крыніцы
правіць