Карная аперацыя «Майская навальніца»
«Майская навальніца» (ням.: Maigewitter) — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Віцебскім, Гарадоцкім, Суражскім і Лёзненскім раёнах (у трохвугольніку Віцебск — Гарадок — Сураж) 17 — 22 мая 1943 года.
Аперацыя «Майская навальніца» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 17-22 мая 1943 | ||
Прычына | дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Ход аперацыі
правіцьПраводзілася сіламі 87-й пяхотнай, 4-й авіяпалявой дывізій, 8-й танкавай брыгады, 9 ахоўных батальёнаў, батальёна СС «Мёртвая галава». Да карнай аперацыі была прыцягнута паліцыя з Лёзненскага і Панізоўскага (Смаленская вобласць) раёнаў. Пры ўсіх часцях і буйных пдраздзяленнях знаходзіліся рэквізіцыйныя каманды з групы гаспадарчай каманды 206 (Віцебск). Усяго ў аперацыі ўдзельнічалі больш за 20 тысяч гітлераўцаў. Карнікам супрацьстаялі партызанскія брыгады 1-я Беларуска і 2-я Беларуская імя Панамарэнкі дыверсійная Беларуская імя Леніна, 1-я Віцебская, імя А. Ф. Данукалава, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камасмола агульнай колькасцю 2,5 тысячы чалавек.
Праціўніку ўдалося выцесніць партызан з раёнаў іх дыслакацыі, псля чаго карнікі прыступілі да рабавання і распраў. Яны рассралялі больш за 2400 чалавек, захапілі 350 кароў і коней, 150 цэнтнераў збожжа.
Літаратура
правіць- Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. «Майская навальніца» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 323. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.