Кастусь Станіслававіч Турко

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Кастусь Станіслававіч Турко (21 кастрычніка 1935, в. Крошын — 12 ліпеня 2000, Баранавічы) — беларускі паэт, настаўнік.

Кастусь Станіслававіч Турко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1935(1935-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 2000(2000-07-12) (64 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Біяграфія

правіць

Кастусь Станіслававіч Турко нарадзіўся ў 1935 годзе ў в. Крошын Баранавіцкага раёна.

Пасля заканчэння ў 1956 г. Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага працаваў настаўнікам у Нясвіжскім, затым Ляхавіцкім раёнах, спецыялістам па сацыяльнай ахове дзяцінства ў аддзеле адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама.

Друкавацца пачаў у студэнцкія гады.

Яго вершы змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Вожык», «Сельская гаспадарка Беларусі», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Наша слова», «Чырвоная змена», «Мінская праўда», «Заря», «Ніва», нясвіжскай і ляхавіцкай раённых газетах. Аўтар зборніка вершаў «Заўсёды з вамі» (1995).

Памёр у 2000 годзе.

  • Турко, К. Заўсёды з вамі : вершы / Кастусь Турко. — Брэст : Упраўленне інфармацыі аблвыканкама, 1995. — 64 с.
  • Турко, К. Шчара цячэ : [верш] / Кастусь Турко // Знамя коммунизма. — 1963. — 20 апреля. — С. 4.
  • Турко, К. Вялікдзень : [верш] / Кастусь Турко // Агледзіны : вершы беларускіх паэтаў / склад. А. Бакач. — Мінск, 1998. — С. 195.
  • Турко, К. Тварам да ветру : [вершы] / Кастусь Турко // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. — Брэст, 1999. — С. 20-21. — Змест : «Да ветру тварам садзяцца птушкі…»; «Я не праспаў ніводнай дзянніцы…»; «Мне далёкі час зараз мроіцца…» ; Парада; «Як ноч праляцела хутка…».
  • Турко, К. «Лицом на ветер взлетает птаха…»; «Та весна и теперь мне помнится…» : [стихи] / Кастусь Турко // Белой вежы свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. — Брест, 2005. — С. 33.
  • Турко, К. «Лицом на ветер взлетает птаха…»; «Та весна и теперь мне помнится…» : [стихи] / Кастусь Турко // Белой вежы свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. — Минск, 2010. — С. 34-35.

Літаратура аб жыцці і творчасці

правіць
  • Кастусь Турко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. — Брэст, 2008. — С. 120—122.