Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ліпск)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Ліпску Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касьцёл Ліпск.JPG
52°49′53,70″ пн. ш. 26°05′36,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Ліпск
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Дэканат Ляхавіцкі
Архітэктурны стыль эклектыка
Заснавальнік Патоцкі
Дата пабудовы 1910 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000478шыфр 112Г000478
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудаваны ў 1910 годзе з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М. Каладзея.

АрхітэктураПравіць

Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барока, класіцызму, асобныя элементы ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор трохнефнай базілікі з бакавымі сакрысціямі. У пластычным вырашэнні фасадаў вялікую ролю адыгрывалі руставаныя лапаткі і фігурныя панэлі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з боку галоўнага фасада з’яўлялася неабарочная чатырохгранная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна была ўстаноўлена на шырокай тэрасе з балюстрадай па перыметры і дэкаратыўнымі вазамі па вуглах. Над карнізам галоўнага фасада размяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць